4 класс


Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце
«Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь»
для ІV клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання


ЧАЛАВЕК I СВЕТ.
МАЯ РАДЗIМА БЕЛАРУСЬ

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Змястоўны блок «Мая Радзіма – Беларусь» з’яўляецца часткай кампанента «Чалавек і грамадства» ў вучэбным прадмеце «Чалавек і свет». Навучанне па змястоўным блоку «Мая Радзіма – Беларусь» арганізуецца ва ўмовах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў.
Мэтай навучання па змястоўным блоку «Мая Радзіма Бела-русь», у адпаведнасці з мэтавызначэннем па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет», з’яўляецца паступовае фарміраванне ў вучняў ведаў, спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, асабістага жыццёвага вопыту, неабходных для гарманічнага і адказнага ўзаемадзеяння з існуючым сацыяльна-культурным асяроддзем.
Развіццёвы кампанент мэтавызначэння арыентаваны на сацыялізацыю асобы вучняў, што звязана з іх паспяховай інтэграцыяй у сацыякультурнае асяроддзе Беларусі праз азнаямленне з гістарычным вопытам сучаснай беларускай нацыі.
Выхаваўчы кампанент мэтавызначэння накіраваны на фарміраванне асобы вучня з такімі яе характарыстыкамі, як тэрытары-яльна-культурная ідэнтычнасць і гістарычная памяць. Тэрытарыяльна-культурная ідэнтычнасць звязана з перажываннем і разуменнем вучнямі прыналежнасці да пэўнай геаграфічнай тэрыторыі як сваёй жыццёвай прасторы і месца свайго развіцця. Калектыўная гістарычная памяць уключае ў сябе сукупнасць уяўленняў і першапачатковых ведаў пра вобразы гістарычных падзей і іх удзельнікаў, а таксама здольнасць вучняў ганарыцца сваёй культурна-гістарычнай спадчынай.
Адукацыйны кампанент мэтавызначэння прадугледжвае сістэматызацыю зместу вучэбнага матэрыялу, засвоенага вучнямі на працягу навучання ў пачатковай школе, і стварэнне дыдактычных умоў для аптымальнага пераходу да сістэматычнага прадметнага навучання гісторыі Беларусі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Такая дваістая прырода навучання вызначаецца прапедэўтычным характарам змястоўнага блока.
Для дасягнення абазначанай мэты прадугледжваецца вырашэнне комплексу задач.
Асобасныя задачы накіраваны на актуалізацыю эмацыянальна-каштоўнаснай сферы асобы праз прыняцце вучнямі ў якасці норм сацыяльных паводзін традыцыйнай сістэмы каштоўнасцей сучаснага беларускага грамадства, на фарміраванне кампетэнцый у грамадска-палітычнай сферы, якія грунтуюцца на любові да малой радзімы і павазе да Бацькаўшчыны, а таксама выпрацоўку пачаткаў грамадзянскасці.
Метапрадметныя задачы арыентаваны на развіццё пазнавальнага інтарэсу вучняў да айчыннай гісторыі, фарміраванне кампетэнцый у пазнавальнай сферы, накіраваных на выпрацоўку ў вучняў спосабаў набыцця інфармацыі з розных крыніц.
Прадметныя задачы прадугледжваюць сістэматызацыю і замацаванне першапачатковых уяўленняў і элементарных ведаў вучняў, фарміраванне кампетэнцый, якія звязаны з засваеннем вучнямі культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі, звестак аб дзейнасці і творчасці выдатных асоб, аб важнейшых падзеях айчыннай гісторыі.
Кірунак навучання па змястоўным блоку «Мая Радзіма – Беларусь» вызначаецца ў кантэксце стварэння ўмоў для пераемнасці з далейшым фарміраваннем у вучняў кампетэнцый пры засваенні імі сістэматычных ведаў і авалоданні спосабамі дзейнасці на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Адукацыйны падыход да прадметнага навучання вызначаецца яго прапедэўтычным характарам і культуралагічнай канцэпцыяй зместу адукацыі. У адпаведнасці з ёй змест навучання разглядаецца як педагагічна адабраны з навукі і грамадскага жыцця і адаптаваны да магчымасцей засваення вучнямі сацыяльнага вопыту беларускага народа, тоеснага дасягненням культуры Беларусі.
Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў звязана з вызначэннем асабістых, метапрадметных і прадметных вынікаў навучання.
Асобасныя вынікі навучання арыентаваны на ўсведамленне вучнямі свайго месца ў прыродзе і грамадстве, якое абумоўлена роляй вучняў у сістэме сацыяльных адносін; на выхаванне пачуцця любові да малой радзімы і гонару за гісторыка-культурныя дасягненні краіны Беларусь; на паступовае засваенне асобных кампанентаў гістарычнай памяці і паважлівых адносін да прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў і канфесій; на першапачатковую выпрацоўку асноў грамадзянскай ідэнтычнасці, звязаных з павагай да гісторыі, культуры, дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Метапрадметныя вынікі навучання звязаны з фарміраваннем уменняў планаваць, арганізоўваць і праводзіць самаацэнку вынікаў калектыўнай і індывідуальнай вучэбнай дзейнасці; вызначаць галоўнае ў змесце вучэбнага матэрыялу; праводзіць параўнанне і рабіць вывады; лагічна і паслядоўна будаваць расказ; рабіць мэтанакіравана запыт да крыніц неабходнай інфармацыі; даваць азначэнне паняццям; адэкватна ацэньваць свае паводзіны ў вучнёўскім калектыве.
Прадметныя вынікі навучання прадугледжваюць абавязковы мінімум прадметных ведаў і ўменняў, якімі авалодваюць вучні за перыяд навучання па змястоўным блоку «Мая Радзіма — Беларусь». Яны канкрэтызаваны ў патрабаваннях да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці да кожнага з раздзелаў праграмы.
Віды дзейнасці вызначаюцца ў адпаведнасці з кампетэнтнасным падыходам да падрыхтоўкі вучняў. Сярод іх – дзеянні па свядомым засваенні зместу апавяданняў у сюжэтнай форме; лакалізацыі гістарычных падзей у часе і прасторы з дапамогай картасхем (карт атласа) і стужкі часу; аднаўленні зместу паняццяў пры дапамозе гістарычнага слоўніка; характарыстыцы дзейнасці ці творчасці гістарычных асоб; успрыманні і перапрацоўцы вобразна-нагляднай інфармацыі, пададзенай з дапамогай мастацкіх сродкаў; мадэліраванні сваіх сацыяльных учынкаў з апорай на ўзор паводзін чалавека ў гісторыі.
Прыватнаметадычныя прынцыпы канструявання зместу навучання наступныя:
прынцып інтэграцыі грамадазнаўчых, гістарычных, геаграфічных, краязнаўчых ведаў з улікам месца змястоўнага блока «Мая Радзіма – Беларусь» як складанага і арганічнага кампанента ў вучэбным прадмеце «Чалавек і свет»;
прынцып культурна-гістарычнага асяроддзя, які прадугледжвае трансляцыю і засваенне вучнямі дасягненняў беларускага народа ў галіне матэрыяльнай і духоўнай культуры як сацыяльнага вопыту, у тым ліку ў выглядзе ідэй (думак) і каштоўнасных арыентацый чалавека ў гісторыі;
прынцып пераемнасці паміж рэчаіснасцю і гістарычным мінулым з вызначэннем аб’ектаў сучаснага сацыяльна-культурнага асяроддзя, якія маюць гістарычныя карані;
прынцып дыскрэтнасці, які абумоўлівае асінхронную пабудову зместу вучэбнага матэрыялу, г. зн. упарадкаванага не літаральна храналагічна ў паслядоўнасці гістарычных падзей, а з пункту гледжання фарміравання ў вучняў першапачатковых зборных вобразаў гістарычнага мінулага і яго ўдзельнікаў;
прынцып кантэкснасці пры апісанні гістарычных падзей і паводзін (учынкаў) людзей (равеснікаў, суайчыннікаў) у рэчышчы гістарычных дасягненняў ці грамадскіх з’яў (працэсаў);
прынцып антрапалагізацыі, які абумоўлівае засваенне зместу вучэбнага матэрыялу па алгарытме «чалавек – культура – гісторыя» з улікам магчымага вызначэння матывацыйнага кампанента і маральнасці паводзін гістарычнай асобы;
прынцып комплекснай гісторыка-культурнай характарыстыкі падзей і іх удзельнікаў пры спалучэнні створаных з дапамогай мастацкіх сродкаў наглядна-вобразных (візуальных) і вербальна-лагічных (тэкставых) форм засваення зместу, якія падаюцца па алгарытме «вобраз – слова – дзеянне».
Вучэбная праграма структуравана па раздзелах:
«Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме»;
«Гісторыя Беларусі ў паданнях, імёнах і падзеях»;
«Мая сучасная краіна».
У раздзеле «Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме» прадугледжваецца інтэграцыя геаграфічных і гістарычных уяўленняў і ведаў. Вучні знаёмяцца з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Рэспублікі Беларусь, нацыянальным складам насельніцтва і гісторыяй сваіх продкаў (усходнеславянскіх плямён). У вучняў фарміруюцца на ўзроўні азнаямлення першапачатковыя ўяўленні аб лічэнні гадоў у гісторыі пры дапамозе стужкі часу, асаблівасцях чытання гістарычнай карты пры дапамозе картасхем (карт атласа). Настаўнік таксама знаёміць вучняў з некаторымі гістарычнымі крыніцамі, якія з’яўляюцца помнікамі прыроды і гісторыі (камяні, курганы, рукапісныя кнігі).
Раздзел «Гісторыя Беларусі ў паданнях, імёнах і падзеях» змяшчае гісторыка-краязнаўчы матэрыял, у тым ліку той, што звязаны з паданнямі. Вывучэнне так званай легендарнай гісторыі з дапамогай паданняў накіравана на развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў і засваенне зместу вучэбнага матэрыялу з улікам актывізацыі эмацыянальнай сферы асобы. Праз фарміраванне ў вучняў усведамлення значнасці чалавечага жыцця на прыкладах духоўна-маральнай дзейнасці гістарычных асоб рэалізуецца выхаваўчая функцыя прадметнага навучання.
Раздзел «Мая сучасная краіна» асвятляе гістарычныя і дзяржаўна-палітычныя аспекты грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны, знаёміць са сталіцай нашай краіны, атрыбутамі беларускай нацыі і дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь.
Асаблівасці арганізацыі навучання па змястоўным блоку «Мая Радзіма — Беларусь» звязаны з яго месцам у вучэбным прадмеце «Чалавек і свет», што прадвызначае выкарыстанне міжпрадметных сувязей з грамадазнаўчымі, геаграфічнымі, краязнаўчымі ведамі. Асаблівасцю арганізацыі навучання з’яўляецца асінхронны парадак падачы і засваення зместу вучэбнага матэрыялу, які абумоўлены педагагічнай мэтазгоднасцю фарміравання ў вучняў сукупнасці першапачатковых зборных вобразаў свайго роднага краю, краіны, дзяржавы, дзеянняў гістарычных асоб. Асаблівасць навучання звязана з засваеннем часткі вучэбнага матэрыялу праз так званую легендарную гісторыю, якая падаецца праз мясцовыя паданні. Гэтая акалічнасць патрабуе згадкі пра тое, што такія звесткі могуць мець недакладны і выдуманы змест. Яшчэ адна асаблівасць навучання заключаецца ў падачы і засваенні вучэбнага матэрыялу пераважна ў выглядзе апавяданняў і ў сюжэтна-вобразнай форме. Пры гэ-тым самастойнай крыніцай вучэбнай інфармацыі з’яўляюцца мастацкія вобразы гістарычных асоб і падзей, пададзеныя ў выглядзе малюнкаў.
На вучэбных занятках рэкамендуецца выкарыстоўваць разнастайныя метады навучання і выхавання: расказ, гутарка, самастойная работа, наглядныя метады, выкананне практыкаванняў, практычных работ і інш. З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваюцца метады праблемнага навучання, інтэрактыўныя, эўрыстычныя, гульнявыя метады, дыскусіі, метад праектаў і інш.
Мэтазгодна спалучаць франтальныя, групавыя, парныя і індывідуальныя формы навучання, выкарыстоўваць такія віды ўрокаў, як урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-экскурсія, урок-гульня, інтэграваны ўрок і інш.
Выбар форм і метадаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове мэт і задач вывучэння пэўнай тэмы, сфармуляваных у вучэбнай праграме патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.
Асаблівасць арганізацыі навучання пры засваенні гісторыка-края-знаўчага зместу вучэбнага матэрыялу абумоўлівае правядзенне экскурсій, падарожжаў, наведванне музеяў і іншых устаноў, даследчую дзейнасць вучняў, правядзенне сустрэч са знакамітымі землякамі.
Да кожнага з раздзелаў праграмы прапанаваны дыягнастычныя сродкі ацэнкі вынікаў навучання, якія ўяўляюць сабой комплексы прыкладных практыка-арыентаваных заданняў, што маюць рэкамендацыйны характар пры сваёй рэалізацыі ў працэсе арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.
Настаўнік мае права з улікам асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі, вучэбна-пазнавальнай дзейнасці і пазнавальных магчымасцей вучняў змяніць колькасць вучэбных гадзін і паслядоўнасць вывучэння тэм у межах часу, прызначанага для засваення матэрыялу змястоўнага блока.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
35 вучэбных гадзін, у тым ліку 1 рэзервовая гадзіна

Беларусь — мая Радзіма (1 гадзіна). Радзіма. Бацькаўшчына. Шматнацыянальны склад насельніцтва Беларусі. Дзяржава Рэспубліка Беларусь. Паходжанне назваў «беларусы» і «Беларусь».

Раздзел І
Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме (7 гадзін)
Мы і нашы суседзі. Размяшчэнне Беларусі на карце Еўропы. Краіны — суседкі Беларусі. Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва Беларусі.
Нашы продкі. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і паходжанне іх назваў згодна з паданнямі. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы – продкі сучасных беларусаў.
Зямля блакітных рэк і азёр. Рэкі і азёры як сведкі гістарычнага мінулага нашай краіны. Рака Няміга ў старажытным Мінску. Беларускія рэкі — сродкі зносін і абмену на шляху «з варагаў у грэкі». Паданне пра возера Свіцязь і яго адлюстраванне ў творчасці ураджэнца Беларусі паэта Адама Міцкевіча.
Наша Радзіма на гістарычнай карце. Гістарычная карта як крыніца звестак пра мінулае. Абазначэнні на гістарычнай карце. Правілы чытання гістарычнай карты.
Стужка часу. Гістарычныя падзеі і іх даты. Стужка часу. Перыяды гістарычнага часу: «да нашай эры» і «наша эра». Паслядоўнае адлюстраванне гістарычных падзей на стужцы часу. Прыкладная дата засялення старажытнымі жыхарамі тэрыторыі нашай краіны. Першая дакладна вядомая дата ў гісторыі нашай краіны.
Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Адкуль узяліся камяні на беларускай зямлі. Роля камянёў у жыцці і вераваннях старажытных жыхароў Беларусі. Курганы як помнікі гісторыі. Дзейнасць братоў Тышкевічаў. Ушанаванне памяці продкаў на Радаўніцу і Дзяды. Купалле і Каляды.
Як да нас прыйшла кніга. Пісьмовыя гістарычныя крыніцы пра нашу Бацькаўшчыну. Берасцяныя граматы. Летапісы. Рукапісныя кнігі. Дзейнасць і духоўны запавет Кірылы Тураўскага.

асноўныя Патрабаванні да вынікаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў
В е д а ц ь:
назвы краіны і дзяржавы;
назвы сталіцы Беларусі, абласных цэнтраў, свайго населенага пункта;
месцазнаходжанне Беларусі на карце Усходняй Еўропы;
краіны – суседкі Беларусі;
памятныя мясціны роднага краю, звязаныя з помнікамі прыроды;
традыцыйныя народныя святы (Дзяды, Радаўніца, Купалле, Каляды);
адзінкі вымярэння гістарычнага часу (эра, стагоддзе, год, дата);
помнікі пісьменнасці (берасцяная грамата, летапіс);
помнікі гісторыі (стаянка, курган, вежа).
У м е ц ь:
тлумачыць змест паняццяў з дапамогай гістарычнага слоўніка (Радзіма, Бацькаўшчына; дзяржава, гісторыя; волат, ледавік, паданне, продкі, племя);
паказваць на картасхемах (картах атласа) і абазначаць на контурнай карце тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, сталіцу і абласныя цэнтры, месца свайго пражывання;
вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей па іх датах на стужцы часу;
расказваць пра знакамітых гістарычных асоб, дзеячаў культуры Беларусі і звязаныя з іх дзейнасцю і творчасцю падзеі (Кірыла Тураўскі, браты Тышкевічы);
тлумачыць духоўны запавет Кірылы Тураўскага;
складаць кароткае апісанне па гістарычнай ілюстрацыі.
В ы к а р ы с т о ў в а ц ь  н а б ы т ы я  в е д ы  і  ў м е н н і  ў 
п р а кт ы ч н а й  д з е й н а с ц і  і  п а ў с я д з ё н н ы м  ж ы ц ц і:
для ідэнтыфікацыі сябе ў навакольным сацыяльна-культурным асяроддзі як ураджэнца Беларусі ці беларуса па нацыянальнасці;
адчування гістарычнай пераемнасці з продкамі;
падтрымання паважлівых адносін да асоб іншай нацыянальнасці;
складання паведамлення пра славутасці роднага краю, краіны і дзяржавы;
удзелу ў захаванні мясцовых помнікаў прыроды і гісторыі.

Дыягнастычныя сродкі ацэнкі вынікаў навучання
Вызначэнне на картасхеме (карце атласа, контурнай карце) месцазнаходжання сталіцы і абласных цэнтраў, а таксама свайго месца-жыхарства.
Вызначэнне на картасхеме (карце атласа, контурнай карце) тэ-рыторыі рассялення ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі.
Вызначэнне на картасхеме (карце атласа, контурнай карце) галоўных рэк і азёр Беларусі.
«Чытанне» старажытнай карты пры дапамозе ўмоўных абазначэнняў.
Вызначэнне на стужцы часу перыядаў «да нашай эры» і «наша эра».
Стварэнне малюнка курганнага пахавання.
Вызначэнне на картасхеме (карце атласа, контурнай карце) месцазнаходжання Полацка і Турава як цэнтраў перапісвання кніг.
Вызначэнне сутнасці запавету Кірылы Тураўскага.

Раздзел ІІ
Гісторыя Беларусі ў паданнях, імёнах
і падзеях
(18 гадзін)
Князёўна з трыма імёнамі. Летапісныя звесткі пра дачку полацкага князя Рагнеду і яе жыццёвы лёс. Тры імя полацкай князёўны: Рагнеда, Гарыслава, Анастасія. Сын Рагнеды Ізяслаў.
Сын Рагнеды Яраслаў Мудры. Старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Асветніцкая дзейнасць вялікага кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Зборнік законаў «Руская праўда». Запавет Яраслава Мудрага сваім сынам.
Усяслаў Чарадзей. Звесткі пра полацкага князя Усяслава Чарадзея. Бітва на Нямізе. Полацкі Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства і гістарычны помнік.
Еўфрасіння Полацкая. Жыццёвы выбар юнай Прадславы. Асвет-ніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай і яе павучанне людзям. Стварэнне Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы ў Полацку. Крыж Еўфрасінні Полацкай як культурна-хрысціянская каштоўнасць беларускага народа.
У што верылі нашы продкі. Старажытныя вераванні жыхароў Беларусі. Прыняцце хрысціянства. Узнікненне цэркваў і манастыроў, заснаванне школ і бібліятэк. Праваслаўныя і католікі. Прыхільнікі іншых рэлігій. Верацярпімасць.
У абарону сваёй зямлі. Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель супраць крыжацкай пагрозы ў адну дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі князь Вітаўт. Грунвальдская бітва.
Пад сценамі старажытных замкаў. Замкі на тэрыторыі Беларусі: гісторыі і паданні, звязаныя з імі. Выгляд і ўмацаванні замкаў. Крэўскі, Гродзенскі, Нясвіжскі, Мірскі замкі як помнікі гісторыі і культуры. Сынковіцкая царква-крэпасць. Адлюстраванне гістарычных помнікаў замкавага будаўніцтва ў мастацкай творчасці Напалеона Орды.
Па якіх законах жылі нашы продкі. Законы штодзённага жыцця людзей. Агульнанародны збор у Полацкім княстве веча. Статут Вялікага Княства Літоўскага. Леў Сапега.
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў (3 гадзіны). Беларускія гарады ў гістарычным мінулым. Полацк і Тураў. Наша сталіца і абласныя гарады ў старажытнасці: час узнікнення, паходжанне назваў, гербы.
Пачынальнік кнігадрукавання. Вучоба Францыска Скарыны. Ф. Скарына як пачынальнік кнігадрукавання сярод усходніх славян. Афармленне выдадзеных Ф. Скарынам кніг. Патрыятычны духоўны запавет Ф. Скарыны. Выдавец першай друкаванай на тэрыторыі Беларусі кнігі. Сымон Будны — прадаўжальнік справы Скарыны.
У краіне майстроў і творцаў. Рамесныя вырабы народных майстроў. Слуцкія паясы і заснаванне майстэрань па іх вырабе. Адлюстраванне вырабу паясоў у паэтычнай творчасці Максіма Багданові-ча. Майстэрства вырабу каляровай кафлі.
Ад батлейкі да паланэза. Народны лялечны тэатр батлейка. Асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага. Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Паланэз «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага.
Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны. Запавет Францішка Багушэвіча берагчы і шанаваць родную мову. Пачуццё любові да Радзімы ў паэтычнай творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Паэтычная і народная спадчына ў музычнай творчасці Уладзіміра Мулявіна і ансамбля «Песняры». Святкаванне дзён беларускага пісьменства.
Будаўніцтва новага жыцця. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 го-да і ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і яе Дзяржаўны герб. Аб’яднанне БССР і іншых савецкіх рэспублік у складзе Савецкага Саюза. Будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў і стварэнне ў вёсцы калектыўных гаспадарак у 1920-1930-я гады. Развіццё навукі і адукацыі. Дзяржаўныя мовы ў БССР і дружба людзей розных нацыянальнасцей.
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (2 гадзіны). Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Першае выкарыстанне «кацюш». Дзейнасць Канстанціна Заслонава. Юны партызан Марат Казей. Народны герой дзед Талаш. Бацька Мінай і лёс яго дзяцей. Трагедыя беларускай вёскі Хатынь. Подзвіг лётчыка Аляксандра Мамкіна па выратаванні дзяцей. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Легендарны подзвіг Трыфана Лук’яновіча. Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь (9 Мая і 3 Ліпеня).

асноўныя Патрабаванні да вынікаў
вучэбнай дзейнасці вучняў
В е д а ц ь:
дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь (Дзень Перамогі, ДзеньНезалежнасці);
адзінкі вымярэння гістарычнага часу (стагоддзе, год, дата);
помнікі пісьменнасці і кнігадрукавання, архітэктуры (Полацкі Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку, Крэўскі, Гродзенскі, Нясвіжскі, Мірскі замкі, Сынковіцкая царква-крэпасць);
помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Крыж Еўфрасінні Полацкай, слуцкія паясы, кафля);
помнікі тэатральнага мастацтва (батлейка, Слонімскі тэатр Агінскага);
помнікі музычнага мастацтва (паланэз «Развітанне з Радзімай», песня «Слуцкія ткачыхі» ў выкананні ансамбля «Песняры»).
У м е ц ь:
тлумачыць змест паняццяў з дапамогай гістарычнага слоўніка (веча, дружына, закон, князь, рыцар; Статут, сабор);
паказваць на картасхемах (картах атласа) і абазначаць на контурнай карце сучасную сталіцу і абласныя цэнтры, месца свайго пражывання;
вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей па іх датах на стужцы часу;
расказваць пра знакамітых гістарычных асоб і звязаныя з іх дзейнасцю падзеі (Рагнеда і Ізяслаў, Усяслаў Чарадзей, Вітаўт, Леў Сапега);
расказваць пра знакамітых дзеячаў культуры Беларусі і пры-водзіць прыклады іх творчасці (Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, Міхал Казімір і Міхал Клеафас Агінскія, Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч, Напалеон Орда, Уладзімір Мулявін);
тлумачыць запавет Яраслава Мудрага сваім сынам, запавет Францыска Скарыны, запавет Францішка Багушэвіча;
прыводзіць прыклады подзвігаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (Канстанцін Заслонаў, Марат Казей, дзед Талаш, бацька Мінай, Аляксандр Мамкін, Трыфан Лук’яновіч);
складаць кароткае апісанне па гістарычнай ілюстрацыі.
В ы к а р ы с т о ў в а ц ь  н а б ы т ы я  в е д ы  і  ў м е н н і  ў 
п р а к т ы ч н а й  д з е й н а с ц і  і  п а ў с я д з ё н н ы м  ж ы ц ц і:
для адчування гістарычнай пераемнасці з продкамі і іх здзяйсненнямі ў матэрыяльнай і духоўнай галінах культуры;
ідэнтыфікацыі сябе ў навакольным сацыяльна-культурным асяроддзі як ураджэнца Беларусі ці беларуса па нацыянальнасці;
удзелу ў святкаванні дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь;
падтрымання паважлівых адносін да асоб іншага веравызнання;
аказання дапамогі ветэранам;
складання паведамлення пра славутасці роднага краю, краіны і дзяржавы;
удзелу ў захаванні мясцовых помнікаў гісторыі і Вялікай Айчыннай вайны.


Дыягнастычныя сродкі ацэнкі вынікаў навучання
Тлумачэнне паводзін сына Рагнеды Ізяслава.
Тлумачэнне прозвішча «Мудры» вялікага кіеўскага князя Яраслава.
Характарыстыка дзейнасці полацкага князя Усяслава.
Характарыстыка асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай.
Стварэнне малюнка Полацкага Сафійскага сабора.
Характарыстыка дзейнасці вялікага князя Вітаўта.
Разуменне сутнасці надпісу на выяве тытульнага ліста Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынам.
Распазнаванне герба Вялікага Княства Літоўскага.
Распазнаванне герба Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Тлумачэнне паходжання назвы свайго населенага пункта.
Паслядоўнае вызначэнне на картасхеме (карце атласа, контурнай карце) напрамкаў маршруту ўмоўнага падарожжа па гарадах Беларусі.
Стварэнне малюнка замка.
Стварэнне малюнка слуцкага пояса на аснове верша Максіма Багдановіча.
Правядзенне ўмоўна-графічнай рэканструкцыі прадстаўлення батлейкі з выкарыстаннем лялек.
Вызначэнне пачуцця любові да Радзімы ў вершах Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Вызначэнне на карце атласа (контурнай карце) месцазнаходжання гарадоў, дзе ў 1920-1930-я гады былі пабудаваны новыя заводы і фабрыкі.
Складанне апавядання пра подзвіг абаронцаў і вызваліцеляў Бе-ларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Раздзел ІІІ
Мая сучасная краіна
(7 гадзін)
Багацце нашай краіны. Пасляваеннае аднаўленне народнай гас-падаркі Беларусі. Вырабы беларускай прамысловасці. Герой Беларусі канструктар аўтамабільнай тэхнікі Міхаіл Высоцкі. Зямля карміцелька жыхароў нашай краіны. Прадукцыя сельскай гаспадаркі. Святкаванне Дажынак. Герой Беларусі старшыня калгаса Аляксандр  Дубко. Транспарт і шляхі зносін.
Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся. Гарады на карце Беларусі. Салігорск: паданні і рэчаіснасць. Наваполацк: новы горад побач са старажытным. Жодзіна: захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў горадзе, дзе вырабляюцца БелАЗы. Старажытны Астравец: будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі. Подзвіг пажарнага Васіля Ігнаценкі.
Мінск — сталіца нашай краіны (2 гадзіны). Мінск сталіца Беларусі, горад-герой. Дзяржаўныя, культурныя, адукацыйныя, спартыўныя ўстановы ў Мінску. Адлюстраванне памяці аб гістарычных падзеях, дзеячах гісторыі і культуры ў назвах гарадскіх плошчаў, праспектаў і вуліц. Герой Савецкага Саюза кіраўнік Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Пётр Машэраў. Герой Беларусі спартсменка Дар’я Домрачава.
Сучасная Беларусь. Утварэнне Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання. Беларусь – адна з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі. Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь (15 Сакавіка, 2 Красавіка, 3 Ліпеня). Першы Герой Беларусі лётчык Уладзімір Карват.
Дзяржаўны герб нашай краіны. Герб як сімвал дзяржавы. Ад-люстраванне ў Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь яе тэрыторыі, традыцый нашых продкаў, гатоўнасці жыхароў да абароны сваёй Радзімы. Касманаўты – ураджэнцы Беларусі.
Сцяг беларускай дзяржавы. Сімволіка колераў Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Адлюстраванне ў арнаменце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь старажытных традыцый і працавітасці беларускага народа. Чырвоны сцяг сімвал мужнасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Падагульненне (1 гадзіна)

асноўныя Патрабаванніда вынікаў
вучэбна-пазнавальнай дзейнасці

В е д а ц ь:
назвы краіны і дзяржавы;
дзяржаўных асоб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (Пётр Міронавіч Машэраў);
дзяржаўных асоб Рэспублікі Беларусь (Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка);
сучасныя дзяржаўныя сімвалы і святы Рэспублікі Беларусь (Дзень Канстытуцыі, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі), Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь);
назвы сталіцы Беларусі, абласных цэнтраў, свайго населенага пункта;
Беларусь як адну з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
традыцыйныя народныя святы (Дажынкі);
адзінкі вымярэння гістарычнага часу (стагоддзе, год, дата);
прыклады прамысловых прадпрыемстваў і працоўных дасягненняў беларускага народа (Салігорскія калійныя камбінаты, Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод, Мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, Беларускі аўтамабільны завод, выраб легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў, сельскагаспадарчых камбайнаў, халадзільнікаў «Атлант», будаўніцтва АЭС, вырабы сельскай гаспадаркі);
прыклады развіцця фізічнай культуры і спорту (будаўніцтва лядовых палацаў, спартыўных комплексаў, правядзенне спартыўных спаборніцтваў);
прыклады ўдзелу ўраджэнцаў Беларусі ў асваенні касмічнай прасторы (Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі).
У м е ц ь:
тлумачыць змест паняццяў з дапамогай гістарычнага слоўніка (дзяржава, Канстытуцыя, Прэзідэнт);
вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей па іх датах на стужцы часу;
паказваць на картасхемах (картах атласа) і абазначаць на контурнай карце тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, сталіцу і абласныя цэнтры, «маладыя» гарады, месца свайго пражывання;
суадносіць паданні і рэчаіснасць, якія тычацца вырабаў беларускай прамысловасці ў «маладых» гарадах;
тлумачыць каларыстыку і сімволіку Дзяржаўнага герба і Дзяр-жаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;
расказваць пра знакамітых гістарычных асоб і звязаныя з іх дзейнасцю падзеі (Міхаіл Высоцкі, Аляксандр Дубко);
расказваць пра знакамітых прадстаўнікоў алімпійскага спорту (Дар’я Домрачава);
прыводзіць прыклады подзвігаў ураджэнцаў Беларусі (Васіль Ігнаценка, Уладзімір Карват);
складаць кароткае апісанне па гістарычнай ілюстрацыі.
В ы к а р ы с т о ў в а ц ь  н а б ы т ы я  в е д ы  і  ў м е н н і  ў 
п р а к т ы ч н а й  д з е й н а с ц і  і  п а ў с я д з ё н н ы м  ж ы ц ц і:
для адчування гістарычнай пераемнасці з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, суайчыннікамі і іх здзяйсненнямі ў матэрыяльнай і духоўнай галіне культуры;
ідэнтыфікацыі сябе ў навакольным сацыяльна-культурным асяроддзі як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
праяўлення павагі да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь;
удзелу ў святкаванні дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь;
падтрымання паважлівых адносін да асоб іншай нацыянальнасці ці веравызнання;
аказанне дапамогі ветэранам і людзям, якім яна неабходна;
складання паведамлення пра славутасці роднага краю, краіны і дзяржавы;
удзелу ў захаванні мясцовых помнікаў прыроды і гісторыі.


Дыягнастычныя сродкі ацэнкі вынікаў навучання
Вызначэнне на карце атласа (контурнай карце) месцазнаходжання «маладых» гарадоў.
Вызначэнне на картасхеме (карце атласа, контурнай карце) маршруту ўмоўнага падарожжа па Мінску.
Характарыстыка дзейнасці Міхаіла Высоцкага, Аляксандра Дубко.
Апісанне подзвігаў Васіля Ігнаценкі, Уладзіміра Карвата.
Азнаямленне з артыкулам 49 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе права кожнага грамадзяніна на адукацыю.
Тлумачэнне элементаў Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Тлумачэнне колераў і арнаменту Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.






















Комментариев нет:

Отправить комментарий